Корни семьи

РАДАСЛОЎЕ

БУРАКА ІОСІФА ПЯТРОВІЧА (1906–1987 гг. ж.)

 

Род нашай сям’і БУРАК узыходзіць да іерэя Якуба (Якава) Марціна Іллюкевіча (1847 г.н.) і Людмілы Аляксееўны з Лечыцкіх (1863 г.н.).

 

Якуб Іллюкевіч быў вучыцелям у Беластоку. Быў псаломшчыкам. У 1883 годзе ён стаў настаяцелям царквы вёскі Наваельня Слонімскага ўезда (Дзятлаўскае Благачыніе Гродненскай Епархіі). Ён заступіў на гэта служэнне замест іерэя Аляксея Сцяпанавіча Лечыцкага (1835 г.н.) — вядомага праваслаўнага святара з уніяцкага паходжання. Бацькі яго жонкі Людмілы.

У Аляксея Лечыцкага з жонкай Софьяй Аляксандраўнай з Паўлоўскіх было двое дзяцей. Генерал Платон Аляксеевіч Лечыцкі (1856 г.н., г.Каменец-Літоўскі) — гістарычная асоба, герой Першай сусветнай вайны. Аб ім ёсць у Вікіпедыі. Ён адзін з персанажаў эпапеі „Красное колесо“ А. І. Салжаніцына. Яго вобраз разбірае яго траюрадная ўнучка Яўгенія Шадрына ў „Солженицынских тетрадях“, 2019, вып.7.

І дачка Людміла (1863 г.н.) — жонка Якуба Іллюкевіча.

 

Дзяцей у Платона Лечыцкага, лічыцца, не было. У Якуба і Людмілы было 8 дзяцей — Аляксандр (1883 г.н.), Яўгенія (1886), Марыя (1889), Сяргей (1890), Міхаіл (1892), Ганна(1894), Ілларыя (1896), Ніна (1897).

 

Калі Якуб (Якаў) Іллюкевіч служыў у 1900—1908 гг. настаяцелям царквы ў Наройках (Бельскі край), у ніх па дому  дапамагала Надзея Чаламей (1890 г.н.) з вёскі Макаркі. Гэта маці нашага бацькі Іосіфа, які нарадзіўся ў лютым 1906 г. А бацькам яго, значыць нашым дзедам, лічыцца па сямейным паданням, Аляксандр Іллюкевіч (1883г.н.) — сын Якуба і Людмілы, які прыехаў ў той час (май-чэрвень 1905 г.) на вакацыі дамоў з кадэтаў. 

Астатняе трэба глядзець на сайце, ў брашуры і ў часопісе.

Мечыслаў БУРАК

Мінск, 19.08.2020 г.

Оставить отзыв
Ваше имя:
Ваш отзыв: