Наши письма, статьи, поздравления

БРЭСЦКАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ — 06.05.2019 г.

Юбілей Алены (70) і Аляксандра!

 

Дарагія сябры!

Мне пашчасціла нарадзіцца ў нашай вялікай сям’і бацькі Іосіфа і маці Ганны. Упакой Госпадзі, душы спачылых рабоў тваіх Іосіфа і Ганны, прабач ім усе саграшэнні вольныя і міжвольныя і падай ім царства нябеснае, і па іх малітвам памілуй нас грэшных!

Радасна мне, Мечыславу, вітаць тут Алену і Аляксандра ў іх Юбілейныя дні ў такой дружнай, роднай мне і сяброўскай нам, кампаніі Вячэслава Каверына з Мішай і Натальяй, Алёны і Дзімітрыя Барадзіна, Андрэя Бурака і Елены, Міхаіла Каверына (сына Аляксандра), Ганны і Юліі Шкут, Вадзіма Тарханава, Марыны Барадзіной і Яўгенія, Натальі Філатавай і Рамана Сакуна, Галіны Бурак, Адама Ярмоліча і Людмілы, Юрыя (сябра Вячэслава) з Янай і Вольгай, Галінкі Тарханавай і Пятра Бурака.

Каб сабраць такую кампанію самадастатковых асоб — 26 чалавек, дык трэба добра папрацаваць. І не толькі сёння, а і ўсё жыццё! А для гэтага трэба мець жыццёвую сілу. І яна ў Алены ёсць. І жывіць яе жыццёвую сілу любоў да блізкага. А гэта ўзнімае на высокі духоўны ўзровень яе жыццё. А калі жывеш на высокім духоўным узроўні, дык жыццё робіцца не ў цяжкасць, а ў радасць. А радасць жыватворна — яна поўніць нас энтузіазмам да плённага жыцця.

Таму і ўдалася нам сабрацца тады ў 1976 годзе з ініцыятывы Алены на 70-гадовы Юбілей бацькі Іосіфа ў Ваўкавыску. І „залатое вяселле“ бацькоў у 1983 годзе, і пераезд сям’і ў Брэст у 1987 годзе, і апекаванне маці Ганнай на працягу 16 гадоў (2003), і дагляд сястры Ніны ў апошнія дні яе (2008), і распараджэнне з толкам яе спадчынай (2009), і стварэнне „Плоскі“, дзе можам памаліцца мы за ўпакой душаў бацькоў і Ніны — ўсё гэта прыклады зробленага намі з адказнай ініцыятывы Алены і што пайшло на карысць умацавання нашай сям’і. І карані сям’і ў Польшчы раскапаць, і сувязь са сваякамі і айцом Мікалаем наладзіць (2011), магілы дзядоў у Польшчы да ладу давесці (2018), сайт сямейны стварыць і весці яго спраўна. Усё гэта плёны высокага духу Аленінай натуры. І ад водкі нас яна ратуе, і маліцца ўдзячна кожны дзень прыцягвае мяне. І ўласная сям’я ў яе ў парадку — ёсць у ёй любоў да Аляксандра, дзеці Раман і Вячэслаў спраўныя і ўдзячныя, і ўнукі тут пад увагай, і сябры ведаюць яе сям’ю і нам, родным, месца ёсць і ўвага і пашана, калі прыедзем сюды. І многа чаго ўдалася здзейсніць Алене, каб маглі блізкія радавацца жыццю, гадаваць душу сваю ў добрым і быць удзячнымі адзін адному. Таму што здольная яна праз сваю любоў да блізкага добрыя справы рабіць.

А ў чым сэнс добрых спраў? Добрыя справы гэта тыя, якія нясуць у свет радасць ад нашай самарэалізацыі і жывяць дух блізкага для яго самарэалізацыі ў добрым. У гэтым сутнасць для людзей Промыслу Божага. У тварэнні жыцця вечнага праз любоў да блізкага, каб душы нашыя былі ў духоўным рэзанансе з душамі тых, хто будзе за нас маліцца тут на зямлі, калі мы сыйдзем.

Таму той, хто любіць блізкага, той трымаецца фармата спагадлівага ўзаемадачынення з блізкімі, як, напрыклад, наш Пётр. Той не староніцца браць на сябе клопат здяйснення актуальных на сёння сямейных спраў, як усе мы тут стараемся рабіць. Той праяўляе адвагу узяць на сябе груз адказнай ініцыятывы да лёсавызначальных гістарычных для сям’і спраў, як Алена пры перадыслакацыі нашай сям’і ў Брэст.

Таму той, хто любіць блізкага, той мае цярпенне, жаданне і разуменне быць блізкаму карысным, як па яго просьбе, так і па Воле Божай.

Таму той, хто здольны любіць блізкага, той у стане прыняць з адказнасцю яго любоў да сябе і даць узаемна яму, праз сваю любоў, магчымасць рэалізавацца ў добрым. Як маці Ганна казала — „дасьце любіць“. Таму пры Алене ў іх з Аляксандрам сям’і наша маці Ганна зноў ажыла духам, ведала дружбу і са Славай і з Аляксандрам і радавалась жыццю яшчэ да ста гадоў. І мы пры Алене з’яўляемся слушнымі па справах сям’і нашай — і я, і Пётр, і Марыя, і Аляксандр, і Вячэслаў, і Раман, і ўсе, якія мы тут сабраліся. Таму і стала сілы духа і натхненя душы дабрацца нам сюды ў Брэст і падтрымаць Алену ў яе імкненні арганізаваць каб парадавацца нам разам адзін за аднаго, бо ў рэзанансе духоўным душы нашыя жывуць для ўдзелу ў добрым.

І радасна мне бачыць праяўленні жыццёвай сілы нашага рода не толькі ў справах нас старэйшых, але і ў актыўнасці моладзі я гэта добра бачу. У дзяцей Пятра — і Паўла, і Паліны, і Платона, і Настасьі, і Іванны (на фотах) ёсць жыццёвы энтузіазм. Не проста так яны вучацца ў Лондане. Дай Бог ім спраўляцца.

А дзеці Юрыя — Вольга, с.п.Таццяна, Ірына і Лена, Марыі — Ігар і Алёна, Уладзіміра — Галінка і Андрэй, Алены — Раман і Вячэслаў, і мае — Ганна, Дзяніс і Наталья, ўжо справамі сваімі паказалі аб слушнасці сваёй жыццёвай сілы. Дай Бог нам і надалей умацоўвацца ў служэнні Промыслу Божаму.

А гэта нам пасільна. Наша Юля Шкут здольная любіць блізкага. У яе ёсць энтузіазм даставіць радасць блізкаму. Яна мае цярпенне, каб выслухаць мяне, напрыклад. Я прасіў многіх паслухаць мой трактат пра маці Ганну. Усім было няма калі. Потым. А яна пагадзілася! І знайшла як пахваліць! І фота яна прыдумала загадзя аформіць да нашага з Галінай „залатога юбілея“. Разумее, як дзеду і бабулі настрой падняць. А я адразу пра Юлю ўспамінаю, калі гляджу на гэтае наша фота і радуюсь. Юля здольная да ініцыятывы. Выступіць з песняй яна арганізавала самастойна  ад узгаднення ідэі, выбара песні, ў інтэрнэце знайшла ўсё да яе, зрабіла фанаграму, падрыхтавала з канцэртмайстрам, прынесла распарадчыку і выступіла на ўрачыстым канцэрце ў школе. Гэта які энтузіазм трэба мець! І дзеда запрасіла, каб той відэа зрабіў, каб хадзіў там па школе як „міністр“ і слова сказаў удзячнае арганізатарам. І зараз у інстытут марыць паступіць. З энтузіазмам рыхтуецца — вызначылась куды, вучыць навукі, ходзіць на тэсты, робіць даведкі. І бабушку Галю здолела ў саўдзельнікі гэтай падрыхтоўкі прыцягнуць. Сама ёй тэлефануе. Я рады за яе. Юля, я цябе люблю!

Пра „дасе любіць у добрым“, што гэта адзін з фарматў любіць блізкага, я зразумеў з дачыненняў Пятра і Святланы і нашых бацькі Іосіфа і маці Ганны. Каб такія адухоўленыя найгалоўнейшымі жыццёвымі каштоўнасцямі асобы як наша маці Ганна, як генеральская дачка Святлана маглі атрымаць рэалізацыю сваіх жыццёвых амбіцый, дык іх слушнасць павінны прызнаць, іх энтузіазм павінны падтрымаць, у іх намярах павінны удзельнічаць „выёнтковыя“ спадарожнікі па жыцці. Такія як Пётр і бацька Іосіф. А яны павінны даць ім тое, што тыя і самі не ведаюць, пакуль не ўбачаць праз век спаўненне сваёй рэалізацыі ў не кожнаму дасяжным плёне. Вялікі прывет і паклон, дарагі Пётр, Светлане. Я яе люблю!

І ў Славе Каверыне бачу я жыццёвую сілу ў яго імкненні спаўняцца ў добрым. Абраз „Неўпіваемая чаша“ ў Сямёны не мы завезлі, а ён. Ледзь мы паспелі за ім. Вячэслаў ведае дзе магілы дзеда Іосіфа і бабушкі Ганны. Ведае, калі дні іх памінання. І памяць у яго добрая пра справы тых, хто хацеў быць слушным па жыцці. Таму бачу я яго ўвагу і да Юліі, і да Натальі, і мяне ўвагай не абмінае. І сёння ўдзел узяў вырашальны, каб мы маглі сустрэцца тут на высокім эмацыянальным узроўні. І слова сказаць слушнае здольны. Таму што ў рэзанансе духоўным па жыцці ідзе з блізкімі і не староніцца гэтага. Дзякуй, Вячэслаў. Я цябе люблю!

Зразумела таму мне імкненне ўсіх, хто ўдзельнічае тут, каб урачыстая наша сустрэча спраўнай была. І таму ўсе падтрымалі Алену ў яе намеры парадаваць нас такой шчырай дасканалай арганізацыяй гэтай імпрэзы і па месцы, і па застоллі, і па сувенірным адмыслова зробленым кубкам кожнаму, і па запрашэнні Надзеі Мікуліч. Бо жыве ў нашых узаемадачыненнях любоў адзін да аднаго, якая трымае нас на зямлі. А гэта напаўняе аптымізмам мой погляд у будучыню нашага рода.

Дарагая Алена! Дзякуй за любоў, за ўзаемаразуменне паміж намі, за дружбу са мной і маёй сям’ёй, за труды на карысць нашай сям’і. Я рады, што мы нарадзілісь у вялікай сям’і, што ў нас многа братоў і сёстраў, што бацькі нас любілі. І што мы любім сваіх дзяцей і ўнукаў, сваіх братоў і сёстраў, сваіх блізкіх. Тых, хто мае патрэбу ў нашай любові, каб жыць тут на зямлі ў радасці і ў вечнасць ісці ўсвядомлена.

Віншую дарагія Алена і Аляксандр!

Я вас люблю! Сто лят!

Брэст, 06.05.2019 года

P.S. Прамаўляў я па руску. Добра сказаў, бо рыхтаваўся. Канешне Алене падалося, што мала. І яна мае рацыю. Ёсць яшчэ пра што сказаць. Так што будзем рыхтавацца да новых сустрэч. Дзякуй!

Шчыра ваш Мечыслаў Бурак, 13.05.19

Оставить отзыв
Ваше имя:
Ваш отзыв: