Наши письма, статьи, поздравления

Юбілей сястры Марыі — 80 гадоў

Дарагая сястра Марыя!

Дарагія родныя Марына, Діма, Лена, Алена і Пётр!

Віншую ўсіх нас з такой пекнай датай — сёння, у суботу 6 кастрычніка 2018 года, спаўняецца 80 гадоў жыцця нашай сястры, маці і бабушкі Марыі!

Не всякая птица долетит до середины Днепра, а тым больш дажыве да 80 гадоў! Пражыта нямала, аднак і зроблена досыць чаго на карысць  жыццю. Асабліва хочу адзначыць заслугі Марыі ва ўмацаванні нашай сям’і Бурак. Наша сям’я — плён еўрапейскай культуры. А еўрапейская культура — гэта сям’я, пабудаваная на хрысціянскай любові. Наша маці Ганна стварыла сям’ю на любві да нашага бацькі Іосіфа, да дзяцей, да ўнукаў, да людзей, да жыцця. Наша сям’я была параджэннем яе духа. У яе любоў жыла ў душы і ішла ў жыццё з  яе душы.

А Марыя і Пётр, як і наш бацька, адухаўляюцца любоў’ю да жыцця ад сям’і. І сваім жыццём у сям’і мацуюць яе і самі ўзрастаюць духоўна і трымаюцца жыцця. Таму і радасны нам Марыі юбілей — 80 гадоў жыцця. А Пётр, і мы таксама, марым аб такіх гадах. І дай Бог нам здзяйснення нашых намяраў.

Твае заслугі, Марыя, я выводжу з нашых дачыненнях, як мне гэта ўсё запомнілась. Са старэйшых — Юры, Марыя і Ўладзімір — я помню цябе найбольш. З табой мы хадзілі ў лес па ягады, з табой на рэчку хадзілі супраць дома, калі яшчэ ні АТК, ні аўтабазы не было, з табой падлогу мылі, бо Вовке няма калі — трэба ж рыхтавацца ў інстытут паступаць. Новы год сустракалі — ёлку ўкрашалі, вершы вучылі, да бацькі на работу на утреннік хадзілі і там расказывалі:

—Ёлку вырублю в лесу, ёлку в школу принесу … дятел клювом постучит, почему пенёк торчит

—Славный корабль, ожидающий в гавани,/ много ли грузов уносишь ты в плаванье/ тысячу взять я могу пассажиров/ сотню бочонков солёного жира/ несколько шлюпок и катер моторный/ и капитана с трубою подзорной./ Но если заставят меня на стоянке/ взять огнемёты, пушки и танки/ кану я с грузом своим заодно/ к рыбам на дно - Джани Родари.

Вельмі добра помню той год пры Марыі пасля заканчэння ёю тэхнікума. Як век. За год — 1958-59 гг., всё быццё нашага дома паставіла на новы лад — радыё правяла, заставіла бацьку падлогу залатаць, дыры ў сценах залажыць, карову Ляльку купіла, парадкі новыя навела, падлогу пафарбавала, заставіўшы бацьку фарбы прынесці. Другое разуменне жыцця прыйшло, новыя размовы з маці пра хлопцаў і пра сябровак, сяброўкі другога кшталту пачалі прыходзіць. Як па мне — дык вельмі прыгожыя. У райкоме партыі працавала.

У Мінск першы раз, дык да Марыі ў абшчэжыце прыехаў, калі вучыўся у 7 класе — вясной. На практыцы была ў Драчкаве — быў у саўгасе на заробках. Марыя запрасіла да себе. Свае мне грошы дала, каб штаны да школы мог купіць, калі ад’язджаў, бо да зарплаты яшчэ далёка было. Гэта трэба было зразумець маё хаценне і падтрымаць мяне.

Калі ляжаў у бальніцы ў Баранавічах са зрокам, Марыя з Мінска прыехала праведаць — вінаград у гасцінец прывезла і грошай дала. Когда по распределению в Минск приехал, она приняла нас, хотя былі і другие директора, прописала, помогла снять квартиру. Моисееву на работу почти устроила в інстітут. Надоумила меня кандидатскую делать, а не второй інстітут кончать — ты, что — неумный какой, что тебя в одном інстітуте не моглі выучить.

Марыя паказала мне дарогу да Бога, ікону главную в мой дом принесла і малітваслоў падаравала. І прыкладам сваім натхніла.

А когда семью мы перевозилі в Брест, она была со мной в Волковыске. Слава, мы справимся, Мария сказала мне утром. Ночью она приехала із Минска помогать. Автобус пріходіл в 11-12 ночи.

А Ніна пражыла ў яе цэлы месяц у апошнія дні свае!

Для чаго я ўсё гэта кажу вам. Каб адлюстраваць праявы вялікай любові Марыі да сваіх, да свайго родного. Гэта любоў, якая мацавала нашу сям’ю і расціла нас. Дзякуй за любоў!

І зараз нам прыклад падае — у 80 гадоў на ходу і ў апанаванню. Віншую! Зычу дабра і далейшага духоўнага ўзрастання і радасці жыцця! А ў чым радасць жыцця? А ў тым, што ты маеш духоўнае багацце і ёсць магчымасць — унутраная і знешняя — увасобіць яго ў жыццё і падтрымліваць гэты свет сваім духам.

У цябе ёсць здольнасць любіць сваё. І Слава Богу, ёсць каго любіць — такія пекныя Ігар, Лена, Марына, Діма. Ну і мы яшчэ тут. Так што будзем жыць, радавацца жыццю і багацець духоўна.

Мая здравіца такая:

Сто пендзесёнт лят нех жые, жые нам!

Сто пяцьдзесят гадоў!

Многая лета!

Люблю. Цэлую. Твой брат Мечыслаў

Ва ўшанаванне тваіх высокіх заслуг па ўмацаванню нашай сям’і прэзентую табе гэтую цудам да пары карціну мастака  Алеся Марачкіна „Малітва“ з яго дароўным надпісам:

Дарагой пані Марыі ў адзнаку 80-годдзя

па просьбе ўдзячнага брата Мечыслава презентую

     Мастак Алесь Марачкін, г.Мінск, 6.10.2018 года.

P.S. Калі рыхтавалісь да Юбілея, дык Алена прапанавала мне падараваць Марыі ад сябе карціну мастака Марачкіна. І дапамогу выдзяляла — 50. Гэта натхніла мяне прасіць у Пятра 100. Ён падтрымаў. А мастак выбраў карціну сам, хоць Алена тэму такую і падказывала. Калі мастак вынес мне карціну, я быў уражаны.

Дзякуй дарагія Алена, Пётр і Мастак за разуменне. Я вас люблю. Цэлую.

Шчыра ваш Мб. 06.10.18.

 

 

 

 

 

Оставить отзыв
Ваше имя:
Ваш отзыв: